Беларусы Варшавы адсвяткавалі Вялікдзень
Дружна і светла адсвяткавалі беларускія грэка-каталікі і каталікі ў Варшаве адсвяткавалі Вялікдзень.

Святочная служба прайшла ў касцёле св. Аляксандра, дзе праводзіць набажэнствы ксёндз Вячаслаў Барок, які аб’ядноўвае хрысціянскую беларускую супольнасць:
– Дарагія браты і сёстры, у гэтую найсвяцейшую ноч, калі Пан наш Езус Хрыстус, перайшоў ад смерці да жыцця, Касцёл кліча дзяцей сваіх рассеяных па ўсім свеце, сабрацца на чуванні і малітвы. Калі мы ўшануем Пана, слухаючы яго словы, то будзем мець надзею на ўдзел у яго перамозе над смерцю.
Велікодная служба цягнулася тры гадзіны. Пад час святочнага богаслужэння былі ахрышчаны дзве нованароджаныя беларускі: Ева і Ірына. Служба завяршылася супольным выкананнем гімна: „Магутны Божа”.




Беларускае Радыё Рацыя
