Беларусы Варшавы адзначаць Дзяды



1-га лістапада беларусы Варшавы адзначаць свята памінання продкаў Дзяды. У гэтым годзе арганізатарам свята стала варшаўская суполка партыі БХД.

Кажа сябра партыі Алена Янушкоўская:

-1 лістапада – у Дзень Усіх Святых у Польшчы – мы ладзім акцыю «Дзяды». Традыцыйна, так, як у Беларусі, як мы хадзілі ў Курапаты. Запрашаем усіх на плошчу Пілсудскага ў 14 гадзін. Адтуль мы пойдзем да помніка Адаму Міцкевічу, далей – на плошчу Замкавую, дзе адбудзецца заключная частка.

Беларусы адзначаюць Дзяды ў Варшаве з 2004 года. Усё пачыналася з таго, што некалькі чалавек проста ішлі на могілкі да беларускіх дзеячаў. 

Цяпер гэта стала традыцыяй. Памяць продкаў – гэта важны складнік нацыянальнай свядомасці.

Беларускае Радыё Рацыя