Беларусы Варшавы адзначылі 30 год незалежнай Беларусі
30 гадоў абвяшчэння незалежнай Беларусі адзначылі ў Варшаве. Сярод выступоўцаў – ксёндз Вячаслаў Барок і сябра Каардынацыйнай рады, прадстаўніца штаба Ціханоўскай Вольга Кавалькова:
„30 гадоў таму Вярхоўны Савет абвесціў незалежнай нашу краіну, і на гэтым шляху мы нажаль дагэтуль. Дагэтуль змагаемся за свабоду, дагэтуль змагаемся за незалежнасць нашай краіны, юо гэта сапраўды вельмі вялікая каштоўнасць”.
„Мы будавалі сваю будучыню ў суседстве і братэрстве з народам Польшчы”.
Таксама 25 жніўня споўнілася 5 месяцаў з аршыту Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута, прадстаўнікоў Саюзу палякаў у Беларусі. Пра гэта на акцыі ўзгадаў і Артур Кондрад, прэзэс фундыцыі “POLSKA 360”:
„Маю прыемнасць працаваць разам з Беларускім Саюзам Палякаў ад 10 гадоў. Вельмі добра ведаю Ліду і Гародню, сустракаўся не аднойчы там з палякамі і беларусамі. Вольная і незалежная Беларусь – гэта агульная справа як беларускага, так і польскага народу”.
Падчас акцыі 30-годдзя абвяшчэння незалежнай Беларусі ўзгадвалі і Вітольда Ашурка—палітвязня, які памёр за кратамі. А таксама заклікалі пісаць лісты палітвязням.
Беларускае Радыё Рацыя