Беларусы Варшавы адзначылі 37-ую гадавіну аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі
Беларусы Варшавы адзначылі 37-ую гадавіну аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Удзельнікі падзеі сустрэліся на Кракаўскім прадмесці каля помніка Каперніку.

Там адбыўся мітынг, на якім выступілі дзеячы і актывісты дэмакратычных сіл, у тым ліку і прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету Аліна Коўшык:
– Гэта вельмі сімвалічна. Хацелася б быць у іншым месцы, хацелася б у гэты дзень быць у Менску, але гэта немагчыма. Тым больш важна было прыйсці сёння, прыйсці сёння ў Варшаве ці ў нейкім іншым горадзе, дзе “Чарнобыльскі марш” адбываецца. І гэта бадай упершыню, калі ў Варшаве адбываецца “Чарнобыльскі марш”, там, бо немагчыма гэта правесці ў Беларусі. Але гэтая дата для нас застаецца важнай, з 1986 года яна ўвайшла ў наш каляндар жалобных датаў, якія мы згадваем штогод. Якія штогод даюць нам падставу задумацца над тым, як мы жывём, якое крохкае і прыгожае наша жыццё. І тое, што мы павінны зрабіць усё, каб гэта не паўтарылася.
Пасля мітынгу ўдзельнікі акцыі маршам накіраваліся да помніка Марыі Складоўскай-Кюры. Там выступілі актывісты Беларусі і Украіны, а таксама спявачка Ketevan.

















Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
