Беларусы Варшавы адзначылі „Дзяды”
Беларусы Варшавы адзначылі “Дзяды” прыгожым маршам па вуліцах польскай сталіцы. Уся калона была бел-чырвона-белай ад колькасці сцягоў. Наперадзе калоны ішлі менскія барабаншчыкі. Гукі барабанаў разносіліся па вуліцах, дзе праходзіла калона беларусаў.

Скончылася акцыя мітынгам на Замкавым плацу. Выступы былі рознымі, але ўспаміны продкаў перапляталіся з сённяшняй трагічнай сітуацыяй у Беларусі, кажа Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Валер Мацкевіч:
– Гледзячы на помнік Касцюшкі я дзякаваў нашым продкам за тое, што яны вартыя пашаны. Мы мусім і абавязаныя быць вартымі нашых продкаў.
– Гэта няпраўда, калі хтосьці кажа, што можна просьбамі ў акупата выпрасіць для сябе ўладу. Трэба будзе ваяваць, а не хадзіць песні спяваць і крычаць, што мы перамаглі.
– Як казаў Павел Севярынец: „Не хлусі, не крадзі, не забівай”.
Старшыня НАУ Павел Латушка:
– Першае, над чым мы павінны сёння працаваць – гэта зрабіць такую сітуацыю, калі Лукашэнку не будуць вітаць нідзе ў свеце.
Пасля прамовы апошняга выступоўцы на мітынгу кіраўніка Народнага Антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушка быў праспяваны гімн „Магутны Божа”.
Беларускае Радыё Рацыя
