Беларусы Варшавы ладзяць акцыю за разрыў кантракту кампаніі Yara з „Беларуськаліем”
Беларусы Варшавы ладзяць акцыю за разрыў кантракту нарвежскай кампаніі Yara з „Беларуськаліем”. У жніўні 6500 працаўнікоў „Беларуськалія” падпісалі народныя патрабаванні. Ад таго часу супраць рабочых пашыраюцца рэпрэсіі. 6 з іх патрапілі пад крымінальны пераслед, 30 – уцяклі з краіны. Больш за 120 чалавек, якія падтрымалі страйк, звольненыя. Адзін асуджаны на 3 гады калоніі.
У гэты ж час буйная нарвежская кампанія Yara працягвае супрацоўнічаць з нелегітымнай уладай і спансараваць катаванні беларусаў. Галоўным акцыянерам кампаніі з’яўляецца ўрад Нарвегіі, таму варта аказваць ціск на ўлады дзяржавы, каб яны адмовіліся ад супрацы, – адзначае арганізатар пікетавання Лена Копач. Паводле яе, акцыя ў Варшаве будзе доўжыцца ўвесь тыдзень, ад 19 да 23 красавіка, з 14 да 17 гадзіны каля будынка нарвежскага консульства. Адначасна плануецца збіраць подпісы пад петыцыяй.
Беларускае Радыё Рацыя