Беларусы Варшавы напісалі дыктоўку
Традыцыйную дыктоўку з нагоды свята роднай мовы беларусы, якія жывуць у польскай сталіцы, пішуць ужо восьмы раз.
На жаль, у гэтым годзе мерапрыемства атрымалася нешматлюдным, але ўдзельнікі не падаюць духам. Кажа беларускі мовазнаўца Зміцер Саўка:
– Перадусім беларуская дыктоўка – гэта далучэнне да беларускага слова іншых людзей. Гэта мая місія, маё прызначэнне. Ведаеце, кожны сімвалічны акт, калі ён робіцца нават адным чалавекам, ужо мае сэнс. Для таго, каб адчуць свята; для таго, каб адчуць адметны дзень у сэрцы, ніхто не патрэбны. Патрэбна адно сэрца. Ужо калі ў ім ёсць свята, значыць свята адбылося.
Агульнабеларускую дыктоўку ў Варшаве традыцыйна ўжо арганізуе ініцыятыва “Беларуская нацыянальная памяць”.
[Not a valid template]
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі