Беларусы Варшавы павіншавалі Ціханоўскую з днём нараджэння



Яны адназначны ў сваім стаўленні да Святланы як да законна абранага прэзідэнта.

Людзі выказалі ў сваіх пажаданнях шмат цёплых слоў у адрас Ціханоўскай, кажа прадстаўнік моладзевага крыла Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Гародні Яўген Дудкін:

– Шаноўная спадарыня Святлана, абраная на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Мы, беларусы Варшавы, віншуем вас з Днём нараджэння. Мінулы год падарыў Вам шмат выпрабаванняў, былі ўзлёты, былі і падзенні. Вельмі важна тое, што вы ўзялі свой крыж. Крыж з гэтымі выпрабаваннямі, які вы нясеце з іншымі беларусамі. Мы, беларусы, жадаем вам, моцнага здароўя, пазітыву, аптымізму на кожны дзень і радасці ў сэрцы. Побач верных і блізкіх людзей. Таксама божага дабраславення і поспехаў у сваіх справах. Жадаем таксама вам, каб вы найхутчэй уступілі на пасаду прэзідэнта склаўшы прысягу на вернасць народу Рэспублікі Беларусь. Сто год! Жыве Беларусь!

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Падарунак для Святланы ад беларусаў Варшавы – гэта гатоўнасць у падтрыманні свайго прэзідэнта Ціханоўскай ва ўсіх яе ініцыятывах і пачынаннях.

Беларускае Радыё Рацыя