Беларусы Варшавы пра падпісанне дарожных мапаў
Падпісаныя 4 лістапада паперы аб інтэграцыі Лукашэнкам і Пуціным беларусы Варшавы ўспрымаюць не больш чым бурбалкай. Нелегітымны дыктатар не мае паўнамоцтваў падпісваць паперы дзяржаўнай важнасці.

Незалежнасць дзяржавы пачынаецца тады, калі народ будзе вырашаць усе важныя справы дзяржавы, кажуць удзельнікі акцыі:
– Асабіста для мяне незалежнасць беларускага народа – гэта калі мы самі незалежна можам прымаць рашэнні пра тое, як нам жыць. Зможам самі вырашаць, на якой мове нам размаўляць, самі вырашаць, на што выдаткоўваць нашы падаткі, з кім сябраваць, супрацоўнічаць і з кім заключаць дамовы. І ў гэтай незалежнасці вораг – любая тыранія.
– Я супраць любога падпісання людзьмі, якія не маюць на гэта права.
– Ён дзірка ад абаранка і больш нічога.
Што дакладна падпісана ў тых паперах – невядома. Гэта хаваецца ад народа. Вядома толькі тое, што падпісаныя ўсе 28 саюзных праграм, чаго доўгі час дамагаўся Крэмль. Адказнасць за іх выкананне ўскладаецца на ўрады і Нацбанкі дзвюх краін.
Беларускае Радыё Рацыя
