Беларусы Варшавы правялі акцыю пратэсту каля амбасады РФ
У нядзелю беларусы Варшавы правялі чарговую акцыю пратэсту ля расейскай амбасады.

Удзельнікі акцыі асудзілі страшныя злачынствы рэжыму Пуціна і яго саўдзельніка Лукашэнку ва Украіне, кажа журналіст Зміцер Лупач:
– Беларусы сабраліся калі амбасады дзяржавы-агрэсара і я лічу, што гэта правільна. Беларуская амбасада нажаль нічога зараз не вырашае. Навошта наогул яна тут патрэбная ў Польшчы? Тут трэба выказаць стаўленне менавіта да Расеі, што беларусы, якія жывуць у Варшаве, не падтрымліваюць іх палітыку.
Беларусы яшчэ раз падкрэслілі, што беларускі народ не падтрымлівае дыктатара Лукашэнку і яго марыянетачны ўрад.








Падчас акцыі была магчымасць пачаставацца смачнай гарбатай з імбірам. Чарговая акцыя беларусаў Варшавы ў наступную нядзелю.
Беларускае Радыё Рацыя
