Беларусы Варшавы правялі нядзельную акцыю супраць новага ўказа Лукашэнкі
Беларусы Варшавы правялі нядзельную акцыю супраць новага ўказа Лукашэнкі, які парушыў правы чалавека. Цяпер пашпарты можна замяніць толькі ў Беларусі, прадаць маёмасць і аўто чалавек можа толькі сам або па даверанасці, зробленай у Беларусі.

Гэта пагоршыла сітуацыю для ўсіх, кажа адна з арганізатараў акцыі Кацярына Кучук:
– Гэта забарона карыстацца звычайным і натуральным правам любога грамадзяніна любой нармальнай краіны – гэта прадстаўляць свае правы праз кагосьці іншага. Калі чалавек знаходзіцца ў замежжы, ці кудысьці ад’ехаў і не можа прыехаць – натуральна давяраць камусьці іншаму свае паўнамоцтвы. Але мы лічым, што гэта яшчэ не апошняе, што можа здарыцца, і таму мы тут, на штотыднёвай акцыі, і мы трымаемся разам змагаемся за тое, каб Беларусь была вольнай, і за свае правы, безумоўна.
Трэба адзначыць, што чарговая праблема, якую дыктатар стварыў для беларусаў, больш расхвалявала тых, хто з´ехаў з Беларусі не па палітычных матывах. Замест паляпшэння іх сітуацыю пагоршылі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:








Беларускае Радыё Рацыя
