Беларусы Варшавы салідарныя з беларускімі палітвязнямі
Беларусы Варшавы салідарныя з беларускімі палітвязнямі. Самая масавая акцыя ў падтрымку палітвязняў адбылася ў цэнтры Варшавы.
Людзі прайшлі маршам з шасцімятровым бел-чырвона-белым сцягам ад метро Цэнтрум да вуліцы Свентакшыска. Затым сталі ланцугом, дэманструючы плакаты з актуальнымі надпісамі і бел-чырвона-белыя сцягі, кажа ўдзельнік акцыі Руслан Гусейнаў:
– Беларуская дыяспара паказала, што адбываецца экзекуцыя ў беларускіх турмах. Ні ў чым не вінаватых актывістаў, гвалт над імі, рэпрэсіі над усімі астатнімі, нават над тымі, хто магчыма і не ўдзельнічаў нідзе.
Паводле актывіста Руслана Гусейнава, акцыі будуць працягвацца да тых часоў, пакуль рэжым не рухне і свабода прыйдзе ў краіну, куды вернуцца і беларусы Варшавы.
Беларускае Радыё Рацыя
