Беларусы Варшавы ўшанавалі памяць ахвяр тэрарызму ў ЗША
Беларусы Варшавы ў Дзень служэння і смутку ў ЗША выказалі сваю салідарнасць з амерыканцамі ў барацьбе супраць тэрарызму.
Людзі прыйшлі да амбасады ЗША, паклалі кветкі, запалілі знічы і аддалі даніну памяці бязвінна загінулым 11 верасня 2001 года. Тэрарысты “Аль-Каіда” прадэманстравалі ўсяму свету зло, смерць і нахабнае парушэнне мірнага жыцця людзей, кажа Руслан Гусейнаў:
– Я прыйшоў сюды, каб аддаць даніну павагі загінулым падчас тэракту. Я хачу сказаць, што ў нашай краіне таксама ёсць тэрарысты і дакладна такая ж сітуацыя, невядома дзе выбухне.
Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:
У канцы акцыі беларусы прачыталі малітву „Ойча наш”, зрабілі супольны здымак на памяць з бел-чырвона-белымі, еўрапейскімі і амерыканскімі сцягамі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара