Беларусы Варшавы ўшанавалі памяць жаўнераў Войска Польскага



1-га верасня каля 20-ці беларусаў Варшавы наведалі пляц Пілсудскага, каб аддаць даніну памяці загінулым жаўнерам Войска Польскага, сярод якіх былі і беларусы.

Удзельнікамі акцыі былі ўскладзены кветкі ля вечнага агню невядомаму жаўнеру, кажа арганізатар мерапрыемства, кіраўнік суполкі БХД у Варшаве Яўген Дудкін:

– Каля 70-ці тысяч ваявала ў складзе Войска Польскага ў верасні 1939 года. Гэта нашыя продкі, а шанаваць продкаў, гэта адна з традыцый беларусаў.

Грамадскі і дзеяч Вячаслаў Сіўчык:

– Вайна пачалася менавіта 1-га верасня 1939 года. Вайна была страшная, пра гэтую вайну казалі многа, кажа зараз тая банда, якая пры ўладзе, у асноўным кажуць хлусню.

Паводле прысутных на цырымоніі ўскладання кветак, беларусам трэба вяртацца да сваёй гісторыі, мовы і культуры, каб стаць паўнавартаснай нацыяй, незалежнай ад Расеі і ўпэўненай у сваіх сілах.

Беларускае Радыё Рацыя