Беларусы Варшавы вераць у поспех дэмакратызацыі Беларусі
Беларуская дыяспара ў Варшаве верыць у поспех дэмакратызацыі Беларусі. Таму сістэматычна выходзіць на акцыі, каб падтрымаць палітвязняў і змагароў-суайчыннікаў, якім зараз цяжка.
Паводле кіраўніка Каардынацыйнай рады Паўла Латушкі, беларусы не павінны страчваць надзеі:
– Я перакананы, што мы не прайгралі. У нас адкрыліся новыя магчымасці, каб пераламаць сітуацыю. У нас ёсць шанец дзеля таго, каб перамагчы, сёння альбо ніколі.
Паводле беларусаў Варшавы, яны дзейнічаюць у розных накірунках. Гэта звароты да еўрапейскай супольнасці, стварэнне петыцый, шчыльная камунікацыя з прадстаўнікамі польскай улады. Яны праводзяць разнастайныя акцыі, каб звярнуць увагу на сітуацыю ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя, Варшава