Беларусы Варшавы вучыліся спяваць і ставіць голас



Сумесныя спевы і практыкаванні з голасам. Першы Спеўны сход у Варшаве прысвяцілі памяці беларускага паэта і мастака Міхала Анемпадыстава. Аўтар культавага музычнага праекту “Народны альбом”, адзін са стваральнікаў беларускай рок-паэзіі. Спяваць тэксты Міхала Анемпадыстава варшаўскіх беларусаў вучыў Сяржук Доўгушаў.

«Простыя словы» — гэта ўжо ўсё. Людзі спяваюць. Нават дзесьці ля вогнішча могуць сядзець спяваць і не ведаць, што гэта з «Народнага альбому», яны неяк там праз пакаленні перадаюць гэтыя песні і спяваюць. Гэта, можна сказаць, ужо класіка, песні, якія сапраўды сталі народнымі.

Спеўны сход адбываўся ў варшаўскім Беларускім Доме. Сержуку Доўгушаву асыставаў Аляксандр Салдаценка з гітарай, а адмысловым госцем імпрэзы быў Андрусь Такінданг. Ужо неўзабаве мае адбыцца другая музычная сустрэча, прысвечаная сотым угодкам БНР.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара