Беларусы Варшавы зладзілі акцыю ў памяць чарнобыльскай трагедыі
Вечарам 26 красавіка на пляцы Канстытуцыі варшавяне маглі ўбачыць ланцуг людзей з бел-чырвона-белымі і жоўта-блакітнымі сцягамі. Некаторыя з іх былі ў белых камбінезонах са спецыфічнымі жоўта-чорнымі нашыўкамі на спіне, у масках. Гучала жалобная музыка. Гэта беларусы Варшавы зладзілі акцыю ў памяць чарнобыльскай трагедыі, добра ведаючы, што ў Беларусі гэта немагчыма.

Там усе 28 год сціралася памяць пра Чарнобыль, кажуць удзельнікі акцыі:
– Мы прышлі сюды, каб нагадаць людзям пра трагедыю, якая адбылася ў 1986 годзе, каб людзі памяталі пра тую небяспеку і ведалі, што небяспека захоўваецца і да сёння. Яна будзе захоўвацца з намі яшчэ вельмі і вельмі доўга.
– Я з Украіны, з Кіева, прыйшла падтрымаць беларусаў у такі цяжкі дзень для Украіны і Беларусі.
– Ядзерная пагроза пагражае ўсяму свету, калі штосьці адбудзецца ў гэтым плане. Трэба спыняць, трэба ўсё браць пад кантроль.
Чарнобыльская акцыя – гэта не адзінае мерапрыемства на чарнобыльскую тэматыку, якое правялі беларусы ў гэты дзень у Варшаве. Акцыю арганізавала беларуская дыяспара, добра ведаючы, што ў Беларусі гэтага не змогуць зрабіць. А памятаць пра гэта вельмі неабходна, каб не паўтарылася.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:









Беларускае Радыё Рацыя
