Беларусы везлі ў Польшчу 7 тысяч пачак цыгарэтаў



Больш за 7 тысяч пачак цыгарэт затрымалі польскія мытнікі. Кантрабанда была знойдзена ў двух беларускіх машынах на польска-беларускім памежным пераходзе ў Кузніцы.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Мытнай палаты ў Беластоку Мацей Чарнецкі:

– Спачатку супрацоўнікі мытні ўзялі на кантроль Nissan Serena, на якім ехалі трое грамадзян Беларусі. Падчас агляду машыны аказалася, што ў машыне схаваная тытунёвая кантрабанда. У пераробленай камеры рухавіка, схованцы пад шасі, а таксама ў сядзеннях, было схавана каля 4.700 пачак цыгарэгатэў з беларускімі акцызамі. Чарговы кантрабандыст, 51-гадовы грамадзянін Беларусі, хаваў кантрабанду ў сваім Сabriolet Сhrysler, у месцы, якое прызначана для складнага даху. Мытнікі знайшлі 2500 пачак кантрабандных цыгарэт.

У адносінах да парушальнікаў пачатыя адміністрацыйныя справы. Нелегальны тавар, а таксама аўтамабілі, якія выкарыстоўваліся для перавозу кантрабанды, канфіскаваныя.

Калі б парушальнікам удалося перавезці цыгарэты для продажу ў Польшчу, бюджэт краіны не далічыўся б 150 тысяч злотых падаткаў.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя