Беларусы Вільні ўшануюць памяць св. Барталамея



У Вільні ў касцёле св. Барталамея 24-га жніўня адбудзецца служба ў гонар святога, імя якога носіць касцёл. Менавіта ў гэты дзень адзначаецца памяць св. апостала Барталамея, які прапаведаваў хрысціянства ў краінах Малой Азіі. На выходных у раёне Ужупіс, дзе месціцца касцёл, прайшлі святочныя мерапрыемствы ў гонар святога.

Душпастыр айцец Арыюш Малыска распавёў, што ў Вільні беларусы штогод адзначаюць парафіяльны адпуст у гонар Святога Барталамея:

– Стараемся падкрэсліваць такія святы, як Божае нараджэнне і Пасха. Парафіяльны адпуст у жніўні робім на святога Барталамея. Побач з касцёлам адбываецца кірмаш, запрашаем кагосьці з Беларусі, каб паспяваў нам, каб мы адчулі, што Вільня таксама наша зямля.

Дзень памяці св. Барталамея 24-га жніўня адзначаецца каталікамі Беларусі і замежжа.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Вільня