Беларусы Вялікабрытаніі дапамагаюць Палку Каліноўскага



Дапамога беларусам ва Украіне і Палку Каліноўскага – такія тэмы застаюцца прыярытэтнымі для беларусаў у Вялікабрытаніі.

Яны добра разумеюць, што зараз мала магчымасцяў для ўплыву на сітуацыю ўнутры самой Беларусі, – распавяла беларуска Вера Хортан:

Я лічу, што ўвогуле актыўнасць дыяспары зараз спала. У нас быў мітынг, мы выходзілі на пратэст, я пабачыла, што ўжо не так шмат людзей. Шмат хто пайшоў працаваць на Украіну, на ўкраінскую павестку, украінскую тэму. Шмат хто дапамагае Палку Каліноўскага, беларусам ва Украіне. Неяк беларуская тэма сышла з павесткі.

Беларуска Вера Хортан дадала, што беларусы Велікабрытаніі таксама актыўна збіралі гуманітарную дапамогу і дапамагалі тым украінцам, што прыязджалі ў новую для сябе краіну.

Беларускае Радыё Рацыя