Беларусы захапляюцца Бельскам Падляшскім
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь з задавальненнем наведваюць старажытны падляшскі горад. Сваімі ўражаннямі яны дзеляцца з карэспандэнтам Беларускага Радыё Рацыя:
– Сапраўдны еўрапейскі горад. Парадак ўсюды.
– Прыгожы горад. Добрыя, прыязныя жыхары.
– Горад падабаецца. Чыста на вуліцах.
– Прыязджаем у асноўным, каб купіць адзенне, прадукты. Тут усё танней у два-тры разы.
– Прыехала ўпершыню. Таму вельмі цікава паглядзець ваш горад.
– Прыехаў паглядзець, як людзі за мяжой жывуць.
Падляшскія гарады для нас як быццам другі дом, кажуць апытаныя беларусы. І, нягледзячы на затрымкі на мяжы, сюды варта прыехаць.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя