Беластачане змогуць пакланіцца рэліквіям з гары Афон



На Падляшшы працягваецца паломніцтва рэліквій з гары Афон. У сераду, 20 жніўня, саркафагу з рукой святой Марыі Магдаліны і часткай крыжа Гасподняга вернікі змогуць пакланіцца ў Слохах Аннапольскіх ля Сямяцічаў, а пасля поўдня – у Беластоку. Тут рэліквіі прывязуць у сабор святога Мікалая, дзе ў 18 гадзінаў пачнецца ўсяночная.

DSC_0073

Айцец Адам Місіюк адзначае, што мошчы святой Марыі Магдаліны даследавалі і навукоўцы, якіх здзіўляў той факт, што захоўваюць яны тэмпературу жывога людскога арганізма.

Была група навукоўцаў, якая наведала Святую Гару, каб даследаваць рэліквіі, ці сапраўды мошчы Марыі Магдаліны захоўваюць тэмпературу чалавечага цела. Была зіма, мошчы вынеслі і паклалі на снег. Праз некаторы час снег вакол рэліквій пачаў таяць. Навукоўцы пагадзіліся, што гэта не падман.

У чацвер сабор адкрыюць вернікам у 4.30, пасля ўтрэнні рэліквіі паедуць далей у Вроцлаў. Паломніцтва рэліквій з гары Афон у Польшчы закончыцца ў суботу.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Давіда Гайко