„Беласточчына паміж серпам і свастыкай”
Каля праваслаўнага Свята-Мікалаеўскага сабору ў Беластоку адкрылася вулічная фотавыстава.
Фотавыстава „Беласточчына паміж серпам і свастыкай” прысвечана савецкай і нямецкай акупацыі 1939-1941 гг. Яна падрыхтавана Музеем войска ў Беластоку і складаецца з фотаматэрыялаў музею, Федэральнага нямецкага архіву ды фота з прыватных калекцый.
Беларускае Радыё Рацыя
