Беласток адзначае 101-ую гадавіну аднаўлення незалежнасці
Беласток сёння адзначае 101-ую гадавіну аднаўлення незалежнасці. Афіцыйная ўрачыстасць пачнецца ў 12 гадзін у цэнтры горада. Запланаванае ўскладанне кветак да помніка маршалка Юзэфа Пілсудскага. А восьмай раніцы ўсе ахвотныя могуць паўдзельнічаць у інтэрнэт-тэсце Ведаў па гісторыі Беластоку, які арганізуецца на старонцы Музея войска ў Беластоку.
Сімвалічнай датай аднаўлення незалежнасці Польшчы лічыцца 11 лістапада 1918 году, калі скончылася Першая сусветная вайна, і ў Варшаве Юзэф Пілсудскі ўзначаліў польскае войска. Аднак Беласток свайго вызвалення чакаў яшчэ да лютага наступнага году, паколькі горад знаходзіўся на шляху нямецкіх войскаў, якія адступалі з тэрыторыі Украіны. 19 лютага 1919 году ў Беласток увайшлі польскія вайсковыя аддзелы, а немцы канчаткова пакінулі горад.
Беларускае Радыё Рацыя