Беласток адзначае 84-ю гадавіну пачатку Другой сусветнай вайны



Беласток адзначае 84-ю гадавіну пачатку Другой сусветнай вайны. Мерапрыемствы адбываюцца на муніцыпальных могілках і каля помніка абаронцам горада ў Высокіх Сточках.

Ва ўрачыстасцях узяў удзел падляшскі ваявода Богдан Пашкоўскі:

-Сёння мы мусім памятаць пра дзве справы, пра пытанні, звязаныя і з нашай бяспекай, і з тым, што той, хто сябе бароніць, мусіць, аднак, быць гатовы даць адпор праціўніку, мець магчымасць абараніць сябе.

Памятны дзень скончыцца імшой у касцёле Zmartwychwstania Pańskiego. Мерапрыемства адбудзецца а 18:00.

Беларускае Радыё Рацыя, Беласток