Беласток адзначыць Новы год без феерверкаў



Улады Беластока абвясцілі праграму святочных мерапрыемстваў у навагоднюю ноч.

Святочныя мерапрыемствы адбудуцца на плошчы перад гарадской ратушай. Сёлета Беласток адмовіўся ад феерверкаў апоўначы, замест іх адбудзецца лазернае шоў.

На плошчы выступяць зоркі польскай эстрады, кажа прэзідэнт Тадэвуш Трускаляскі:

– А 21-й гадзіне выступіць Матэуш Грэндзіньскі, пазней з’явіцца Арэк Кусоўскі, а 23-й гадзіне выступіць вакалістка, аўтарка тэкстаў ды кампазітар Lanberry.

Навагоднія мерапрыемствы на Рынку Касцюшкі пачнуцца а 21 гадзіне і працягнуцца да 1:30.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя