Беласток: акцыя памяці Рамана Бандарэнкі (абноўлена)
Беларусы Беластоку ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі.

Некалькі дзясяткаў беларусаў сабраліся каля консульства Беларусі ў Беластоку, каб узгадаць забітага год таму жыхара менскай Плошчы Пераменаў Рамана Бандарэнку. Тут, ля сценаў консульства, быў створаны мемарыял ахвяраў рэжыму Лукашэнкі. Ёсць тут і партрэт Рамана.
Беларусы Варшавы таксама прынеслі лампадкі і кветкі да амбасады Беларусі ў Польшчы.
Міхась Андрасюк, Беларускае Радыё Рацыя
