Беласток далучыўся да Марафону напісання лістоў Amnesty International



Пачаўся шаснаццаты міжнародны Марафон пісання лістоў Amnesty International.

У Беластоку напісаць да ўладаў краінаў, якія парушаюць правы чалавека можна на юрыдычным факультэце мясцовага ўніверсітэта.

12313893_989578281107254_6215521431120075258_n

Сёлета можна выслаць ліст у справе 10 вязняў сумлення, між іншым выкрадзенай уладамі Сірыі Раніі Аль-Абасі з сям’ёю, кажа Магдалена Крапеўніцка з Еўрапейскага аб’яднання студэнтаў юрыдычных факультэтаў:

— Спадарыню Ранію выкралі разам з сям’ёй, а ўлады Сірыі адмаўляюцца паведамляць хоць нейкую інфармацыю сям’і, сваякам, журналістам — усім, хто хоча атрымаць звесткі пра іхні лёс. Таксама не было ніякіх абвінавачванняў, бо яны не вяла ніякай палітычнай дзейнасці, якая б магла настолькі негатыўна адбіцца на ейным жыцці.

Сёлета марафон пісання лістаў адбываецца ў больш чым 600 месцах у Польшчы. У Беластоку да кампаніі далучыліся мясцовыя ліцэі, а таксама скаўты. Марафон напісання лістоў «Amnesty International» праходзіць сёння і заўтра і ў пятніцу ад 9 па 16 гадзіну на юрыдычным факультэце па вуліцы Міцкевіча 1. Заўтра пісаць лісты пачнуць таксама ў атрадзе Саюза польскіх скаўтау’ў па вуліцы Сенкевіча 22 у Беластоку.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота: Facebook