Беласток далучыўся да міжнароднай акцыі салідарнасці



29-га траўня прайшоў Глабальны міжнародны пікет салідарнасці з Беларуссю. У Беластоку акцыя прайшла пад беларускім консульствам, на якую сабралася больш за сто чалавек.

Кажа адна з удзельніц:

– Сённяшняя акцыя прысвечана змаганню з палітычным рэжымам, які існуе ў Беларусі. Ёсць нейкія зрухі, бо людзі перасталі баяцца рэжыму, як мне здаецца. Мая сям’я была рэпрэсаваная ў сувязі з палітычнымі поглядамі і грамадзянскай пазіцыяй. У мяне баліць душа і сэрца. Людзі не могуць жыць і вольна мысліць, для мяне гэта непрымальна.

У акцыі прыняў удзел і дэпутат Сейма з Падляшскага ваяводства Павел Крутуль:

– Гэта не першы пратэст у якім я ўдзельнічаю, удзельнічаў у пратэстах у Варшаве, пад консульствам у Беластоку. Салідарызуюся з беларусамі. Тое, што адбываецца за нашай усходняй мяжой, не можа так быць. Беларусь павінна быць вольнай, павінна быць еўрапейскай.

Удзельнікі акцыі патрабавалі спынення рэпрэсій і вызвалення палітычных вязняў.

Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя