Беласток: конкурс фільмаў пра горад



“Канцэрт на дваіх”, “Beginning” і “Бягун” – гэта фільмы, якія атрымаюць дадатковае фінансаванне ў межах Кінафонду Беластока. У конкурсе прынялі ўдзел стужкі, звязаныя са сталіцай Паддяшша. Дакументальнае кіно “Канцэрт на дваіх” раскажа пра сусветную славу дырыжора Ежы Максімюка, які нарадзіўся ў Гародні і выхоўваўся ў Беластоку. У фільме паказаная праца кампазітара і ягоныя ўзаемаадносіны  з жонкай, якая штодзень дапамагае Максімюку ў працы. Першыя фрагменты фільма ўжо паглядзелі сябры журы, кажа фільмазнаўца Тамаш Адамскі.

– Мы змаглі ўбачыць фрагменты гэтай стужкі, змаглі ўбачыць як маэстра паводзіць сябе перад камерай, яго ўзаемаадносіны з жонкай. Як падзеі разгортваюцца ў нашым горадзе. Гэта зробена вельмі натуральна.

“Канцэрт на дваіх” атрымае з бюджэта Беластока 50 тысяч злотых. Фільм “Beginning” аб беластоцкіх лунаходах атрымае 30 тысяч. Квотай 100 злотых горад прафінансуе таксама стварэнне фільму “Бягун” пра чалавека з Беластока, які хоча прабегчы 200 кіламетраў у Гімалаях.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота bialystok.onet.pl