Беласток наведала група студэнтаў з Беларусі, Расеі і Украіны



Сустрэча з дэпутатам ад „Права і Справядлівасці” Дарыюшам Пёнтковскім, які распавёў пра месца Польшчы ў Еўразвязе, даклад пра самакіраванне ў Польшчы, раней сустрэчы ў Супраслі ў музеі іконаў – гэта толькі некаторыя пункты насычанай пабыўкі студэнтаў з Беларусі, Расеі і Украіны, якія знаходзяцца ў Беластоку ў рамках  праграмы „Study Tours to Poland” (адукацыйная паездка ў Польшчу), якую ладзіць фонд „Акно на Усход”.

– Я вучуся ў Менскім лінгвістычным універсітэце. Такія праграмы – гэта вельмі добра. Таму што ў мяне ніколі не было стэрэатыпаў ні пра рускіх, ні пра ўкраінцаў. Для мяне яны ўсе браты. Таксама як і палякі.

– Я прыехала з Украіны з Кіева. Вучуся ў нацыяльным авіяцыйным універсітэце. Мне вельмі тут падабаецца. Я з задавальненнем сюды прыязджала б кожны год.

– Я прыехала з Санкт-Пецярбурга. Я студэнтка 3 курса Санкт-Перцярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, эканамічны факультэт. Упершыню знаходжуся ў Польшчы. Мне вельмі падабаецца краіна, мне падабаецца горад. Я ў захапленні, што тут не так як у нас.

Да канца сваей пабыўкі ў Польшчы, якая заканчываецца 19 траўня, студэнты з Беларусі, Украіны і Расеі  будуць сустракацца з польскімі палітыкамі, а таксама прымаць удзел у інтэграцыйных сустрэчах у студэнцкім асяроддзі. У планах таксама паездка ў Варшаву.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя