Беласток наведалі Яраслаў Качыньскі і Матэвуш Маравецкі



Прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі і старшыня кіроўнай партыі “Права і Справядлівасць” Яраслаў Качыньскі наведалі Беласток.

Яны выступілі на выбарчай канферэнцыі партыі. На думку партыйнага лідара, ПіС з’яўляецца альтэрнатывай для развіцця Падляшша:

– Чаму так ёсць, што Беласток змяняецца, а сярэдні заробак у Беластоку найменшы сярод іншых ваяводскіх цэнтраў. Варта згадаць пра дзве канцэпцыі развіцця Польшчы: „Грамадзянскай платформы”, калі напачатку развіваецца метраполія, і толькі затым іншыя рэгіёны; і наша канцэпцыя ўраўнаважанага развіцця. Мы прыхільнікі выраўнання розніцы.

Як запэўніваў прэм’ер Матэвуш Маравецкі, пад кіраўніцтвам аб’яднаных правых сілаў у Польшчы зніжаецца беспрацоўе, адпаведна назіраецца эканамічны рост:

– Рост эканомікі ідзе ў вельмі добрым кірунку. У каго мы тыя грошы забралі? Забралі ў мафіі, забралі ў гангстэраў і ў падатковых злачынцаў. Пакуль ва ўладзе будзе “Права і Справядлівасць”, мы не дазволім, каб тыя гангстэры, тая мафія вярнулася і гуляла тут як вецер па дзікіх палях. “Права і Справядлівасць” з’яўляецца гарантам працягласці нашай сацыяльнай палітыкі і нашай палітыкі развіцця.

Выбарчая канферэнцыя “Права і Справядлівасці” была прысвечана мясцовым выбарам, якія пройдуць у Польшчы 21 кастрычніка. Кандыдатаў ад аб’яднаных правых сілаў на пасаду прэзідэнта Беластока з’яўляецца Яцэк Жалек.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі