Беласток павіншаваў Рамуальда Твардоўскага з юбілеем



Віншаваннямі для Рамуальда Твардоўскага пачаўся 39-ы Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі “Гайнаўка”.

Знакамітаму польскаму кампазітару і нязменнаму старшыні журы фестывалю сёлета споўнілася 90. Канцэрт з ягоных твораў прагучаў у выкананні камернага хору “Scola Cantorum Gedanensis” з Гданьска.

“200 гадоў” Рамуальду Твардоўскаму заспявалі хор “Scola Cantorum Gedanensis”, дырэктар Падляшскай оперы Ева Іжыкоўска-Ліпіньска і прэзідэнт Беластока Тадэуш Трускаляскі:

Фестываль царкоўнай музыкі “Гайнаўка” працягнецца сёння. У Варшаве ў рамках фестывалю прагучыць канцэрт царкоўнай музыкі ў выкананні хораў з Грэцыі і Балгарыі. А ў Беластоку а 17.00 у зале Падляшскай оперы і філармоніі па вуліцы Падлеснай пачнуцца конкурсныя праслухоўванні.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя