Беласток рыхтуецца адзначыць 100-годдзе сваёй незалежнасці
Беласток рыхтуецца адзначыць стагоддзе сваёй незалежнасці. 19 лютага 1919 года адбылося поўнае вызваленне гораду ад немцаў падчас Першай сусветнай вайны. У сувязі з такім значным юбілеем, запланаваная вялікая колькасць святочных мерапрыемстваў на працягу ўсяго года, у тым ліку Тэст ведаў пра Беласток, канцэрты, выставы, прэзентацыі кніг і гэтак далей.
Як адзначыў у інтэрв’ю для нашага радыё намеснік прэзідэнта горада Рафал Рудніцкі, самае галоўнае, каб беластачане ведалі пра дату 19 лютага, якая аказалася крыху забытай:
– Мы вырашылі, што гэта добрая магчымасць для таго, каб беластачане пачалі думаць пра тое, што іх горад цягам ста гадоў з’яўляецца незалежным. Гэта нагода, каб аб’яднаць жыхароў Беластока вакол даты 19 лютага, якая часам не ўсведамляецца імі датай, ад якой трэба адлічваць незалежнасць нашага горада.
Галоўныя ўрачыстасці з нагоды стагоддзя незалежнасці Беластока пройдуць 19 лютага на рынку Касцюшкі, на вайсковых могілках і ў Падляшскай оперы і філармоніі. Таксама адбудзецца ўручэнне тытулу “Беластачанін стагоддзя”.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Гутарыла Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота TVP3 Białystok