Беласток рыхтуецца да чарговага паўмарафону



Стамляюцца мышцы і неверагодна працуюць мазгі. Так пра фізічную нагрузку кажуць аматары бегу, якія на наступных выходных (14-15 траўня) пабягуць вуліцамі Беластока ў паўмарафоне. Мерапрыемства пройдзе ўжо чацвёрты раз, кажа арганізатар Гжэгаж Кучыньскі – старшыня фонду «Беласток бегае»:

– Паводле колькасці ўдзельнікаў, гэты марафон, адназначна, ёсць найбольшай спартыўнай імпрэзай такога кшталту ў Польшчы. Гэта бачна па колькасці бегуноў на бегавых сцежках, у парках, на вуліцах. І пазней гэта пераносіцца на імпрэзы, якія мы ладзім.

У нашым мерапрыемстве ёсць таксама забег city run на 5 км. Але няма месцаў ужо на гэты забег. Аднак засталося крыху больш за 100 месцаў на паўмарафон.

У мерапрыемстве ёсць таксама бег для дзяцей – junior city run і Bieg śniadaniowy, у якім няма пераможцаў, галоўнае інтэграцыя і папулярызацыя актыўнага ладу жыцця. 14 і 15 траўня ў сувязі з правядзеннем паўмарафону будуць закрыты некаторыя вуліцы Беластока.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота bialystok.wyborcza.pl