Беласток рыхтуецца да Сусветных дзён моладзі



14 паломнікаў з Беларусі прыехала ў Беласток на Дні епархіі. Гэта час, калі пільгрымы рыхтуюцца да Сусветных дзён моладзі ў Кракаве.

SAM_3242

Моладзь прыехала са Швейцарыі, Італіі, Літвы, Расеі і нават са Шры-Ланкі, Аргенціны, Анголы ды Замбіі. Разам ў Беласток прыехала 720 паломнікаў з 18 краінаў свету:

– Мы вырашылі прыехаць у Польшчу, каб, па-першае, паглядзець на гэтае мерапрыемства, па-другое, каб адарвацца ад штодзённасці. А таксама , каб паглыбіць сваю веру і лепш спазнаць Польшчу.

– Гэта вельмі класная нагода сустрэцца і аднавіць свае духоўныя сілы.

Каардынатар Сусветных дзён моладзі ў Беластоку айцец Рафал Арцішэўскі:

– З Беларусі прыедзе ў Беласток яшчэ 22 чалавекі. Зараз тут знаходзіцца 14 паломнікаў з Беларусі.

З-за візавых праблем у Беласток не дабралася каля 14 чалавек з Менска.

Да 25 ліпеня маладыя паломнікі будуць супольна маліцца, наведаюць цікавыя месцы на Падляшшы і паўдзельнічаюць у канцэртах. Заўтра чакае іх чыгуначная пілігрымка ў Саколку.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара