Беласток стане абарончым фарпостам Польшчы



Міністр абароны Польшчы Томаш Семоняк заявіў у Беластоку пра выкананне плана па ўзмацненню абароны ўсходняй Польшчы.

Томаш Семоняк

Томаш Семоняк (Фота AFP)

Праект размеркаваны па часе і ўжо рэалізуецца, а Беласток займае ў ім ключавое месца:

– У сакавіку мной было прынята рашэнне адносна павелічэння колькасці войска на некалькі тысяч, сем тысяч з якіх узмоцніць усходні накірунак. Асабліва хацеў бы адзначыць рэалізацыю рашэння звязанага са стварэннем у Беластоку разведвальнай брыгады. Намі прыняты цэлы шэраг крокаў, якія ўзмацняюць бяспеку Польшчы і ўпісваюцца ва ўзмацненне цэлага фланга НАТА.

Міністр Семоняк прыехаў у Беласток з Ожыша, дзе праходзяць вайсковыя манеўры “Dragon”. У абарончых мэтах у польскім Цеханаве будзе размешчана амерыканская вайсковая база.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя