Беласток – Супрасль: змены ў дарожным руху



Дарога з Беластока ў Супрасль ад 9 траўня цягам 5 дзён будзе непраезная.

З увагі на дарожныя працы на адрэзку пры вёсцы Краснае ад 8:30 у сераду да 12:00 у нядзелю цалкам закрыюць рух для аўтамабіляў і грузавых машын. Падрыхтаваныя аб’езды праз Саколку для грузавікоў і праз Студзянкі і Васількаў для лёгкавых машын. Раней былі прапановы, каб выключыць з руху дарогу на два месяцы, кажа бургамістр Супрасля Радаслаў Дабравольскі:

Закрыццё гэтай трасы на месяц ці два не разглядалася, бо большая частка жыхароў ездзіць у Беласток па працы, па вучобе, да лекара. Таксама маем хворых, якія мусяць хутка даехаць да Беластока ў выпадку вострай неабходнасці.

Ад мінулага года на дарозе з Беластока ў Супрасль вядзецца рамонт. Самыя галоўныя працы ідуць пры вёсцы Краснае, дзе ўзнікае памост над далінай ракі. Цяпер хістальны рух абавязвае на адрэзку дарогі ў ваколіцах вёскі Краснае. Рамонт працягнецца да лістапада.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Супрасль

Фота poranny.pl