Беласток святкуе 100-годдзе аднаўлення незалежнасці Польшчы



Беласток святкуе 100-годдзе аднаўлення незалежнасці Польшчы. На плошчы перад помнікам маршалка Юзэфа Пілсудскага сабраліся жыхары горада і мясцовыя ўлады.

Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел ветэраны,  прадстаўнікі гарадскіх і ваяводскіх уладаў на чале з ваяводам падляшскім Багданам Пашкоўскім. На пачатку ўрачыстасці жаўнеры ўзнаялі бел-чырвоны сцяг  і ўсе праспявалі гімн Польшчы.

Гаворыць падляшскі ваявода Багдан Пашкоўскі:

– 11 лістапада з’яўляецца пэўным сімвалам, бо перад нашымі продкамі адкрываліся прасторы свабоды, якія трэба было развіваць.

Палякі адзначаюць 11 лістапада ў памяць здабыцця незалежнасці пасля больш чым стагоддзя ўлады чужынцаў. Роўна сто гадоў таму пасля Першай сусветнай вайны на картах Еўропы зноў з’явілася Польская дзяржава.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток