Беласток святкуе 97-ую гадавіну вызвалення



19-га лютага 1919 года пасля Першай сусветнай вайны польскія атрады ўвайшлі ў Беласток. У гэтым самым часе нямецкія войскі адступілі з горада.

Беласток

Галоўныя ўрачыстасці прайшлі на вайсковых могілках і пры помніку Юзэфа Пілсудскага. Кветкі да помніка ўсклалі прадстаўнікі дзяржаўных ведамстваў, ветэраны, а таксама віцэ-прэзідэнт ад імя прэзідэнта Беластока Адам Палінскі:

– 97 гадоў таму на беластоцкім рынку панавала пачуццё радасці, на вачах нашых продкаў адбыўся цуд. Я перакананы, што сёння мы не ўяўляем сабе Беласток па-за Польшчай, а таксама Польшчу без Беластока.

У межах адзначэння атрымання незалежнасці беластачане праверылі свае веды па гісторыі горада. У кіно „Форум” прайшоў Вялікі тэст па гісторыі Беластока. Удзельнікі адказалі на 30 пытанняў. Пераможца атрымае 3000 злотых.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя