Беласток адзначае Дзень Незалежнасці Польшчы (абноўлена)
Беласток адзначае 102-ю гадавіну аднаўлення Польшчай незалежнасці. У гэтым годзе ўрачыстасці прайшлі ва ўнікальнай форме. Без шматлюдных святаў, сустрэч з ветэранамі, але з памяццю пра польскіх герояў.
Сёння (11 лістапада) у 9:00 прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі ўсклаў вянок да помніка маршалу Юзафу Пілсудскаму ад імя жыхароў горада. Хвілінай пазней старшыня Беластоцкай гарадской рады Лукаш Пракорым з дарадцамі Ёвітай Худзік і Марэкам Тышкевічам таксама ўсклалі кветкі.
* * *
10 лістапада ў Беластоку распачаліся ўрачыстасці, звязаныя са 102-й гадавінай аднаўлення Польшчай незалежнасці, паведамляе bialystok.pl.
Шматлікія помнікі ў горадзе былі ўпрыгожаны сцягамі ў нацыянальных колерах, у тым ліку галоўны помнік на Вайсковых могілках на вуліцы 11 Лістапада. Аздабленне гарадскіх аўтобусаў таксама нагадвае пра важную гадавіну для палякаў.
Беластоцкія скаўты ўсклалі кветкі і запалілі знічы на Вайсковых могілках, каб ушанаваць памяць герояў, якія змагаліся і загінулі за незалежнае існаванне сваёй Радзімы. Ад імя прэзідэнта Беластока Тадэвуша Трускаляскага яго намеснік Пшэмыслаў Тухліньскі ўсклаў вянок да помніка польскім салдатам на Вайсковых могілках.
Члены Беластоцкага савета ветэранаў і ахвяр рэпрэсій атрымалі падарункі і лісты з пажаданнямі здароўя.
Заўтра 11 лістапада ў Дзень нацыянальнай незалежнасці ваявода Падляшша Багдан Пашкоўскі ўскладзе кветкі да помніка маршалу Юзафу Пілсудскаму ў Беластоку ў 10.30.
Ваявода таксама возьме ўдзел у акцыі „Святло памяці непераможных” – а 18-й гадзіне запаляць знічы на магілах салдат на Вайсковых могілках у Беластоку.
11 лістапада ў Падляшскай оперы і філармоніі адбудзецца канцэрт з нагоды Дня нацыянальнай незалежнасці.
Надзвычайная музычная падзея, арганізаваная ваяводскім самакіраваннем, будзе транслявацца ў 17.35 у эфіры TVP1 і TVP Polonia.
Сярод удзельнікаў святочнага канцэрта: Марыля Радовіч, Ігор Хэрбут, Кшыштаф Цугоўскі, Каміль Беднарэк ды іншыя, а таксама хор Падляшскай оперы.
Фота: bialystok.pl