Беласток: варштаты грузінскай і польскай кухні
У суботу, 25 верасня, у Беластоку прайшлі варштаты грузінскай і польскай кухні. Удзельнікі прыгатавалі традыцыйныя стравы грузінскай кухні – хачапуры і польскай – варэнікі. Распавядае суарганізатарка мерапрыемства, грузінка Ірына Капланашвілі:
– Праводжу варштаты грузінскай і польскай кухні разам з полькай Серэнай Патакевіч. Я сабрала ўсіх разам. Ёсць грузіны, беларусы, украінцы, казахі. Гэта наладжана з мэтай таго, каб пасябравілі ўсе народы наміж сабой, падзяліліся сваёй культурай, падзяліліся сваімі традыцыямі, асаблівасцямі сваёй кухні. І расказалі б пра сябе. Тут мы прадставілі ў асноўным польскую кухню і грузінскую – хачапуры, гэта пірагі з сырам, можна сказаць.
Майстар класы былі арганізаваныя пры падтрымцы Міжнароднай школы лідараў, фонда “Адкрытая Адукацыя” і праграмы “Адкрытыя грамадзяне”.
Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя
