Беласток выдзеліў 10 мільёнаў злотых на грамадскія ініцыятывы
104 заяўкі падалі беластачане на грамадскі бюджэт на 2018 год. Якія ініцыятывы прафінансуе магістрат – даведаемся пасля агульнагарадскога галасавання ў кастрычніку. Сёлета горад прызначыў на ідэі жыхараў 10 мільёнаў злотых – 3 мільёны на агульнагарадскія і 7 мільёнаў на раённыя праекты. Сёлета гэта былі перадусім інфраструктуральныя праекты ды культурныя дзеянні, але з’явіліся таксама новыя ідэі. Кажа кіраўнік бюро кансультацый і партыцыпацый Управы горада Беластока Уршуля Дмахоўска.
– Мадэрнізацыя дарог і будаўніцтва парковак у мікрараёнах горада – гэта самыя блізкія сэрцу жыхароў Беластока пытанні. Таксама ёсць праекты, звязаныя з аплікацыямі, перадусім турыстычнага характару. Такіх ініцыятыў раней не было.
За 4 гады грамадскага бюджэту ў Беластоку былі рэалізаваныя 500 розных праектаў. Сёлета з’явалася 59 раённых праектаў і 45 агульнагарадскіх. Галасаванне за ідэі жыхараў Беластока адбудзецца з 4 па 17 кастрычніка.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток