Беласток запаліў „Святло памяці” да 83-й гадавіны высылкі ў Сібір



У 83-ю гадавіну першай масавай дэпартацыі жыхароў Польшчы ўглыб Савецкага Саюзу жыхары Беластоку ўшанавалі памяць ахвяр рэпрэсій. На рэйках чыгуначнай інсталяцыі „Музею памяці Сібіры” былі запаленыя знічы ў памяць пра маштабныя рэпрэсіі.

Значэнне акцыі „Святло памяці” падкрэсліў госць мерапрыемства, намеснік міністра адукацыі і навукі Дарыюш Пянткоўскі:

– Сумны фрагмент польскага народу, але гэта фрагмент пра які трэба памятаць. Гісторыя Польшчы не складалася толькі і выключна з перамог. Мы павінны памятаць пра тых людзей, якія былі вывезеныя ў Сібір і там загінулі, толькі і выключна таму, што былі палякамі.

Падчас акцыі таксама адбылася хвіліна маўчання ў знак смутку нядаўняй смерці шматгадовага старшыні праўлення „Саюза сібіракоў” Тадэвуша Хведзя. Тадэвуш Хведзь прымаў актыўны ўдзел у папулярызацыі ведаў пра Сібір і сібіракоў, пісаў кнігі ды ініцыяваў правядзенне маршу памяці сібірскіх ссыльных у Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя