Беласток запрашае на ўшанаванне 80-й гадавіны паўстання ў Беластоцкім гета



У Цэнтры Людвіка Заменгофа прайшла прэс-канферэнцыя з нагоды ўшанавання памяці 80-годдзя Паўстання ў Беластоцкім гета.

Усіх жыхароў запрасіў і падкрэсліў важнасць памятных мерапрыемстваў для ўсяго горада Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі:

– Набліжаецца дата тых сумных падзеяў. Памятаем пра такія сумныя дні. 3 ліпеня адкрыем мемарыяльныя пліты, якія будуць умураваныя ў ходнікі, дзе былі асноўныя брамы ў гета – на уліцах Малмеда, Ліповай і Юравецкай з боку вуліцы Сянкевіча.

Першае мерапрыемства ў межах памяці 80-годдзя Паўстання ў Беластоцкім гета адбудзецца ўжо 17 чэрвеня. У Беластоку акрыецца XVI Фестываль Яўрэйскай культуры «Захор – Колер і Гук». Асноўная частка мемарыяльных мерапрыемстваў па традыцыі пройдзе 16-га жніўня – дзень, калі ў 1943 годзе і адбылося Паўстанне ў Беластоцкім гета.

Беларускае Радыё Рацыя