Беласток заваліла снегам



У сувязі з моцным снегападам у Беластоку аб’яўлена адмысловая аперацыя.

На вуліцах працуюць усе даступныя машыны па ачышчэнню дарог ад снега і пасыпанню пяском, паведаміла Анна Кавальска з дэпартамента сувязяў з грамадскасцю гарадской адміністрацыі:

– На тэрыторыі горада працуе ўся тэхніка, якая пасыпае дарогі – 36 на галоўных вуліцах, 24 на ходніках і яшчэ 24 на меншых вуліцах. Праца будзе весіцся бесперапынна, пакуль атмасферныя ўмовы не ўнармуюцца.

Жыхары Беластока разумеюць, што паспець ачысціць снег паўсюдна ў такіх умовах – цяжкая задача для спецыяльных служб. Таксісты, экспедытары, ды іншыя кіроўцы у сваю чаргу маюць свядомасць, што пакуль трэба ездзіць па дарогах асцярожна:

– Калі маеш правы 30-ць гадоў, то ніякая дарога не страшная. Увесь час ідзе снег, таму не даводзіцца спадзявацца на тое, што будзе іначай. Трэба ездзіць паволі, асцярожней і ўсё. 

– Не бачыў пакуль ніводнай машыны, якая б пасыпала дарогі пяском. Я толькі выехаў з дому і на шмат ездзіў па горадзе.

– Снег увесь час ідзе, я ўжо з дванаццаць разоў чысціла машыну ад снега.

Сіноптыкі прагназуюць, што моцны снегапад скончыцца ўжо сёння, а бліжэй нядзелі сітуацыя, у тым ліку і на дарогах Беластока, павінна нармалізавацца.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя