Беласток згадвае 42-ю гадавіну ўвядзення ваеннага становішча ў Польшчы
42 гады таму, 13 снежня 1981 года, у Польшчы было ўведзена ваеннае становішча.

Супрацоўнікі Службы бяспекі і міліцыі пазбавілі жыцця некалькі дзясяткаў чалавек. Пачаліся масавыя арышты апазіцыянераў. Значэнне даты з улікам на апошнія ўрадавыя змены ў Польшчы каментуе Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі:
– Трэба памятаць пра ахвяр ваеннага становішча, каб гэта ніколі не паўтарылася. Пакуль атрымліваецца змяняць уладу мірным і дэмакратычным чынам, хочацца каб так і заставалася, каб выйгравалі лепшыя.
У гадавіну ўвядзення ваеннага становішча ў Польшчы будуць ускладзены кветкі на памятных месцах у Беластоку: перад помнікам „Салідарнасць” каля касцёла Святога Казіміра Кралевіча (ul. św. Kazimierza 2), каля памятнай дошкі памяці актывістаў „Салідарнасці” на вул. Świętojańska 13 і адпаведна перад помнікам благаслаўлёнаму святару Ежы Папялушку ў Беластоку. (плошча Яна Паўла ІІ).
Беларускае Радыё Рацыя
