Беластоцкага раднага абвінавачваюць у супрацы з камуністычнымі службамі бяспекі
«Калі Інстытут нацыянальнай памяці мае дакументы аб маім супрацоўніцтве, тады няхай накіроўвае справу ў суд,» — сябра Форума падляшскіх меншасцяў і гарадскі радны Беластока Стэфан Нікіцюк катэгарычна пярэчыць інфармацыі пракурораў Інстытута нацыянальнай памяці, што ён нібыта супрацоўнічаў з камуністычнай службай бяспекі.
У беластоцкім „Паранным курэ’еры” пракурор Анджэй Остапа сцвердзіў, што ў другой палове 80-х Нікіцюк быў зарэгістраваны як сакрэтны супрацоўнік бяспекі.
Па словах Стэфана Нікіцюка ён ніколі не супрацоўнічаў, а дакументы аб рэгістрацыі маглі быць сфабрыкаваныя працаўнікамі бяспекі:
— Калі цяперашні Інстытут нацыянальнай памяці мае да мяне нейкія заўвагі, што мая дэкларацыя была непраўдзівая, дык няхай скіруе справу ў суд, каб суд высветліў на падставе дакументаў. Але аказваецца, што гэтых дакументаў няма, бо так сказалі, што няма, яны былі знішчаныя. Ну я туды не ездзіў і не нішчыў іх.
Паводле Інстытута нацыянальнай памяці ў архівах захаваліся два рэшткавыя дакументы, якія пацвярджаюць рэгістрацыю Стэфана Нікіцюка як сакрэтнага супрацоўніка, але на іх няма подпісаў Нікіцюка.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток