Беластоцкая акцыя супраць вайны ва Украіне (абноўлена)



 

Ля сценаў Генеральнага консульства Беларусі па вул. Электрычнай, 9 прайшла дэманстрацыя ў сувязі з агрэсіяй Расеі супраць Украіны і пагрозай уключэння ў ваенныя дзеянні беларускіх войскаў. Прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары заклікалі беларусаў да актыўных выступленняў супраць прысутнасці расейскіх агрэсараў на беларускай зямлі. Кажа прадстаўніца Згуртавання украінцаў Падляшша Марыя Рыжык:

– Хачу выказаць свой пратэст супраць вайны, супраць агрэсара. Хочам, каб Беларусь не пачала вайны з Украінай. Думаю, што гэта найгоршае, што можа быць. Праўда, найгоршае ўжо сталася, што Расея пачала вайну як агрэсар з Украінай. Але мы не хочам, каб ракеты выляталі з беларускай тэрыторыі на Украіну, не хочам, каб беларускае войска ішло на ўкраінцаў, не хочам, каб нашыя народы адзін на аднаго нападалі. Хочам, каб вайна закончылася. Каб людзі ўсе разам выйшлі на вуліцу. Нельга хаваць галаву ў пясок і казаць, што я нічога не ведаю.

У адказ мітынгоўцы-беларусы прывялі контрааргументы нежадання беларусамі вайны і ўспомнілі палітычных зняволеных у Беларусі. Вось што казалі прысутныя:

– Беларускага войска няма на Украіне, але, на жаль, тэрыторыя Беларусі выкарыстоўваецца ўладамі Расеі. Мы выступаем, як беларусы, якія знаходзяцца за мяжой, за прызнанне Лукашэнкі тэрарыстам, а ягоны рэжым – тэрарыстычным.

– Беларусам у гэтай сітуацыі няма ніякага сэнсу выходзіць, таму што масавыя акцыі не атрымаюцца.

– На жаль, у цяперашняй Беларусі такая сітуацыя, што гэта апошняе, што чалавек зробіць у сваім вольным жыцці, калі выйдзе на вуліцу. Безумоўна, нейкае агульнае становішча можа даціснуць беларусаў, што яны пойдуць усе.

Агулам на мітынгу сабралася каля 40 чалавек. Беларуская дыяспара анансавала далейшы збор сродкаў і рэчаў на карысць Украіны, а таксама беларусаў, якія змагаюцца ў тэрытарыяльнай абароне. Таксама было анансавана правядзенне Дня Волі ў Беластоку.

***

Галоўны лозунг акцыі: „Не блытайце беларусаў з Лукашэнкам!” Усе разам супраць пуцінскай вайны.

Працуе вольны мікрафон.

Гучыць заклік суду над Лукашэнкам і Пуціным, а беларусам не дапускаць расейскай прысутнасці.

Прысутныя падкрэсліваюць, што асабліва сочаць за дзейнасцю батальёна Кастуся Каліноўскага ва Украіне.

Выступае прадстаўніца Згуртавання украінцаў Падляшша, якая дзякуе беларускай супольнасці за дапамогу.

***

Гучыць гімн Украіны.

***

Агулам сабралася каля 40 чалавек.

Прысутныя прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары заклікалі беларусаў да актыўных выступленняў супраць прысутнасці расейскіх агрэсараў на беларускай зямлі.

Беларуская дыяспара анансавала збор далейшы збор сродкаў і рэчаў на карысць Украіны, а таксама беларусаў, якія змагаюцца ў тэрытарыяльнай абароны.

Успомнілі і палітычных зняволеных у Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя