«Беластоцкая дэкларацыя»: Усё для адбудовы Украіны, а шлях Беларусі ў ЕЗ пакуль закрыты



6 траўня «Еўрапейскі альянс», група Еўрапейскага камітэта рэгіёнаў, прыняла ў сталіцы Падляшша гістарычна важны дакумент – «Беластоцкую дэкларацыю». Дакумент мае 15 пунктаў. У ім рашуча асуджаецца «беспрычынная і неапраўданая ваенная агрэсія Расеі супраць свабоднай Украіны і ўцягванне Беларусі, што парушае ўсе міжнародныя пагадненні і стандарты і падрывае Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека».

Ці застаецца шанец у Беларусі на ўступленне ў ЕЗ пасля такога дакумента, разважае адзін з падпісантаў дэкларацыі, старшыня групы Еўрапейскага камітэта рэгіёнаў Кіран Макарці:

-Пытанне патэнцыйнага членства Беларусі ў ЕЗ было раней прадметам размоў у Камітэце рэгіёнаў. Зараз вырашана адкласці гэта на потым. Размаўляем пра магчымаць членства Украіны ці Мадлдовы.

Пра неабходнасць жорсткага санкцыянавання Расеі і Беларусі па выніках падпісання „Беластоцкай дэкларацыі” выказалася прэзідэнт Гданьска, сябра Камітэта рэгіёнаў Аляксандра Дулькевіч:

-Гэтыя намаганні звязаныя з тым, каб спыніць вялікі гандаль з Расеяй і Беларуссю. Таксама спыненне гандлю, які тычыцца ключавой стратэгічнай сыравіны. Мы ведаем, што няма іншага выйсця, як спыніць фінансаванне вайны Пуціна.

„Беластоцкую дэкларацыю” «Еўрапейскі альянс» плануе перадаць Еўракамісіі, Еўрапарламенту і Еўрапейскай радзе.

Тэкст дэкларацыі:

Беларускае Радыё Рацыя